Візуальны спектакль без слоў “Боскі адбітак” пакажуць у Брэсце 4 кастрычніка

спектакль

4 кастрычніка ў 19.00 запрашаем на прэм’ерны паказ візуальнага спектакля без слоў “Боскі адбітак”.
                    
Брэсцкі тэатр лялек працягвае свой шлях у накірунку сучаснага мастацтва. Абраная канцэпцыя – гэта смелае змяшэнне жанраў, відаў  і поліфанічнасці форм.  Пошук новай мовы для дыялогу з гледачом. “Боскі адбітак” –  візуальнае даследаванне, якое  існуе на мяжы перфарматыўнасці, тэатра аб’екта і пластыкі. У цэнтры ўвагі – чалавек і  спрадвечнае самапазнанне. З шэрагу метафарычных сцэн асобнага жыцця складаецца гісторыя грамадства. У бясконцай барацьбе з атачаючым матэрыяльным светам – надзея на крупіны боскага адбітку ў чалавеке.

Візуальны спектакль без слоў “Боскі адбітак” пакажуць у Брэсце 4 кастрычніка
 
Рэжысёр: лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, лаўрэат Расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі “Залатая маска”Аляксандр Янушкевіч
Мастак: лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі, лаўрэат Расійскай Нацыянальнай тэатральнай прэміі “Залатая маска”Таццяна Нерсісян
Харэограф: Аляксандр Козін


Працягласць: 75 хвілін. Узроставая рэкамедацыя: 16+

Добавление отзыва

Ваша оценка
Минимальный размер отзыва: 100 символов (3-4 предложения).
Нажимая кнопку "Добавить отзыв" я соглашаюсь с условиями обработки данных, а также с правилами добавления отзывов.

Отзывы

Нет отзывов