"Радзіва Прудок" покажут в Бресте 17 июля

спектакль
Огр. по возрасту:
16+

Жывая гісторыя колішняга дворніка Купалаўскага тэатра ўвасобілася ў выдатную мастацкую дзею на сцэне гэтага самага тэатра.

“Радзіва Прудок” распавядае пра мінскага журналіста і дворніка Купалаўскага тэатра Андруся Горвата, які вырашыў з'ехаць у вёску Прудок аднаўляць дом свайго дзеда і прамяняў мітусню вялікага горада на радасці вясковага жыцця і блізкасць да ўласных каранёў. Свае ўражанні ён спачатку размяшчаў на асабістай старонцы ў Facebook – потым гэтыя запісы сталі кнігай і неўзабаве спектаклем.

Падзея, насамрэч, унікальная, бо, ад самага пачатку суправаджалася абсалютна бескарыснай любоўю ўсіх удзельнікаў творчага працэсу да літаратуры, тэатра і да аўтара, які здолеў абудзіць увагу да важных рэчаў. Прыгожы ланцужок падзеяў, звязаных з асобай Горвата, тэатрам, Мінскам, кнігамі, спектаклем будзе мець працяг і натхняць на шчырыя ўсмешкі і светлыя думкі.

17

Добавление отзыва

Ваша оценка
Минимальный размер отзыва: 100 символов (3-4 предложения).
Нажимая кнопку "Добавить отзыв" я соглашаюсь с условиями обработки данных, а также с правилами добавления отзывов.

Отзывы