Жывая Бібліятэка: сустрэча з Іншым

событие

Место проведения: Тайм-клуб «High Voltage», вул. Дзяржынскага, 50
Дата проведения: 20 траўня
Время проведения: 13-17

Навакольны свет змяняецца куды хутчэй, чым можна ўявіць, але ці можа пры гэтым чалавек заставацца нязменным? Як паказвае практыка, не толькі ня можа, але і не павінен. Бо са з’яўленнем і развіццём наваколля пачалі з’яўляцца і людзі, чые думкі і лад жыцця выходзяць са звыклых нам межаў. Людзі часам стараюцца не стасавацца з людзьмі выходзячымі з шаблонаў, Іншымі. Гэта і перашкаджае развіццю нашага грамадства. А перашкоды варта разбураць, як і стэрыатыпы, на якіх яны будуюцца. Менавіта з гэтай мэтай адбудзецца Жывая Бібліятэка ў Бярэсці! На ей вы зможаце пазнаёміцца з “кнігамі”, якія б ніколі не ўбачылі на кніжных палічках – з Жывымі Кнігамі! У іх няма цэнзуры ці рэдактараў, яны такія, якія ёсць. Аб іх ходзіць не адзін дзясятак стэрыатыпаў, з якім варта змагацца. І непасрэдна з гэтай мэтай такія людзі і сталі “кнігамі”: каб адказаць на вашыя пытанні, а недзе і дапамагчы ўласным вопытам. Уваход ВОЛЬНЫ! Але папярэдне неабходна прайсці рэгістрацыю па спасылцы https://goo.gl/4SdcbO

Жывая Бібліятэка ўжо ў другі раз праходзіць у межах “Тыдня дасяжнасці”. “Тыдзень дасяжнасці” – гэта цыкл мерапрыемств, прысвечаных розным відам дасяжнасці для людзей з інваліднасцю. V “Тыдзень дасяжнасці” пройдзе ў Беларусі з 15 па 21 траўня 2017 года і традыцыйна выйдзе за межы сталіцы. У гэтым годзе арганізатары мерапрыемства - «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» - прапаноўваюць разглядзець Дасяжнасць у фокусе свабоды ад дыскрымінацыі.

Больш інфармацыі Вы зможаце знайсці на сайце арганізацыі http://www.disright.org.

Добавление отзыва

Ваша оценка
Минимальный размер отзыва: 100 символов (3-4 предложения).
Нажимая кнопку "Добавить отзыв" я соглашаюсь с условиями обработки данных, а также с правилами добавления отзывов.

Отзывы

Нет отзывов