Прэс-клуб у Брэсце пройдзе 1 сакавіка

событие

Новая серыя прэс-клубаў, якія адбываюцца цяпер у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы!” па ўсёй краіне, працягваецца! 1 сакавіка кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA завітаюць у Брэст, дзе абмяркуюць праблемы ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў.

Да ўдзелу запрашаюцца мясцовыя журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Брэсцкай вобласці.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

  • Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?
  • Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?
  • Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?
  • Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах кампаніі “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.

Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

Дзмітрый Шыманскі, дырэктар Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” (Брэст), падзеліцца практычным досведам супрацы гараджан і мясцовых уладаў.

Мадэраваць сустрэчу будзе Міхаіл Мацкевіч.

1

Удзел бясплатны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 28 лютага):

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” Святланы Чакушкі: + 375 29 712-18-03, spchakushka@gmail.com або razam@budzma.org.

1 сакавіка / Пачатак – 17.00 / Брэст, офіс АРР “Дзедзіч” (вул. Маякоўскага, 46-1). Уваход вольны!

Добавление отзыва

Ваша оценка
Минимальный размер отзыва: 100 символов (3-4 предложения).
Нажимая кнопку "Добавить отзыв" я соглашаюсь с условиями обработки данных, а также с правилами добавления отзывов.

Отзывы