“Мова дзяцей” едзе ў госці да Берасця

событие

3 чэрвеня а 16.00 адбудзецца выязны занятак беларускай мовы для берасцейскіх дзетак, на якім малеча ад 3 да 6 год у гульнявой форме будзе бавіць час па-беларуску. 

Праходзіць мерапрыемства будзе ў тайм-клубе HIGH VOLTAGE па адрасе вул. Дзяржынскага, 50, 1 паверх. Каб патрапіць на заняткі патрэбна папярэдняя рэгістрацыя: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScvp00fhxncj..

Заняткі “Мова дзяцей” распачаліся ў Гомелі пад кіраўніцтвам мясцовай філіі ТБМ у 2016 годзе, праведзена каля 50 заняткаў, за гэты час праз гурток прайшлі больш за 60 навучэнцаў. Навучане вылучаецца незвычайнымі творчымі метадычнымі падыходамі, выкладчыкамі ёсць лінгвістка Алеся Аўласевіч і прадпрымальнік Яўген Якавенка. У мінулым годзе актывісты ініцыятывы выдалі метадычны дапаможнік для выхавацеляў дзіцячых садкоў.

 

Добавление отзыва

Ваша оценка
Минимальный размер отзыва: 100 символов (3-4 предложения).
Нажимая кнопку "Добавить отзыв" я соглашаюсь с условиями обработки данных, а также с правилами добавления отзывов.

Отзывы