Белавежскі летапісец Анатоль Брытун

событие

Анатоль Брытун жыве ў Брэсце. Нарадзіўся ў вёсцы Баранцы Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці. 26 гадоў працуе ў Брэсцкай мытні. З 2007 года актыўна займаецца літаратурнай творчасцю. Упершыню выступіў у друку ў рэспубліканскай газеце "Паляўнічы-рыбалоў" з прыгодніцкімі апавяданнямі, прысвечанымі паляўнічым і рыбалоўным прыгодам. У Саюз пісьменнікаў Беларусі быў прыняты ў 2013 годзе. Анатоль Брытун – празаік, публіцыст, лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. Каласніка Брэсцкага аблвыканкама ў намінацыі "Проза" (2014), аўтар рамана "Пах мускусу", аповесці "Сяліба". Апавяданні друкаваліся ў журналах "Полымя" (№№ 1– 3, 2010), "Маладосць" (№ 11, 2010). "Бярозка" (2011), У Рэспубліканскіх Газетах Паляўнічы-Рыбалоў, Таможенный Вестник, Таможня И Вэд, Абласных Газетах Заря, Народная Трыбуна, Брестский Вестник.

Берасцейскі пісьменнік – працуе над трылогіяй пра Брэст - горад на мяжы, Брамы Беларусі. Тры аповесці вернуць сучасніка ў старажытныя часы – у ХІ–ХV стагоддзі.

Першая аповесць Ашуканая ганарыстасць вікінга друкавалася ў часопісе Маладосць. Другая – Шчарбіны яцвяжскай сякеры – яшчэ ў працы. Ідэя трэцяй аповесці – распавесці пра знакамітую Грунвальдскую бітву.

 

Добавление отзыва

Ваша оценка
Минимальный размер отзыва: 100 символов (3-4 предложения).
Нажимая кнопку "Добавить отзыв" я соглашаюсь с условиями обработки данных, а также с правилами добавления отзывов.

Отзывы

Нет отзывов