Канцэрт , прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Я. Цікоцкага пройдзе ў Брэсце 21 лютага

концерт

21 лютага ў 17.30 у Камернай залі адбудзецца канцэрт, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай музыкі ХХ стагоддзя Яўгена Карлавіча Цікоцкага. Упершыню ў горадзе Брэсце прагучаць творы Я. Цікоцкага, якія былі прадстаўлены фондам Саюза кампазітараў РБ.

У праграме – Сімфонія № 4, фартэпіяннае трыа, творы для хора, камерна-інструментальныя п’есы, арыі з опер. У канцэрце прымаюць удзел Сімфанічны аркестр Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа ім. Р. Шырмы, мастацкі кіраўнік і дырыжор – Л. Жабінская, навучэнцы музычнага каледжа спецыяльнасцей “Музыказнаўства”, “Фартэпіяна”, “Харавое дырыжыраванне”, “Аркестравыя струнна-смычковыя інструменты”, “Аркестравыя духавыя і ударныя інструменты”, а таксама вучні Брэсцкай дзіцячай школы мастацтваў № 1.

Кошт квітка – 2 рубля. Набыць квіткі можна перад пачаткам канцэрта.

12521

Яўген Карлавіч Цікоцкі (26.12.1893–23.11.1970) – з’яўляецца адным з заснавальнікаў беларускай кампазітарскай школы. Член Саюза кампазітараў БССР, народны артыст БССР, народны артыст СССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР, кіраўнік Беларускай дзяржаўнай філармоніі, кіраўнік Саюза кампазітараў (1950-1963) – нарадзіўся у Санкт-Пецярбургу.
Колькасць навучальных устаноў, якія наведваў Цікоцкі з 1902 па 1915 гады проста ўражвае: Кранштацкі гімназічны пансіён (1902), Пецярбургская нямецкая гімназія (1904), рэальнае вучылішча ў Царскім Сяле (1907), Псіханеўралагічны інстытут (1911), прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта (1914). Паралельна з вучобай у Пецярбургскім псіханеўралагічным інстытуце займаўся на прыватных музычных курсах у З. Волкавай-Бонч-Бруевіч. Грунтоўна асвоіў ігру на фартепіяна (браў урокі ў У. Дзешавога – вучня вядомага рускага піяніста, кампазітара і педагога Л. Нікалаева). У вольны час наведваў сімфанічныя канцэрты, оперныя спектаклі. Менавіта ў гэты час і з’явілася ў Я. Цікоцкага жаданне сачыняць.

Знаходзячыся на ваеннай службе пасля вучобы ў вайсковым вучылішчы, Яўген Карлавіч удзельнічаў у вызваленні беларускіх гарадоў ад белапалякаў і застаўся на Беларусі назаўсёды. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў Бабруйскай музычнай школы (заведваў вучэбнай часткай, вёў клас фартэпіяна і заняткі па тэорыі музыкі). У 1934 г. па запрашэнні Беларускага радыёкамітэта пераехаў у Мінск, на пасаду кампазітара радыё.

Менавіта ў Мінску з’явіліся самыя значныя творы кампазітара: оперы “Міхась Падгоры”, “Алеся”, “Дзяўчына з Палесся”, сімфанічныя, камерна-інструментальныя і вакальныя творы. У 1972 годзе Бабруйскай дзіцячай музычнай школе прысвоена імя Я.К. Цікоцкага, а ў 1974 годзя яго імем названа вуліца ў Мінску.

Добавление отзыва

Ваша оценка
Минимальный размер отзыва: 100 символов (3-4 предложения).
Нажимая кнопку "Добавить отзыв" я соглашаюсь с условиями обработки данных, а также с правилами добавления отзывов.

Отзывы

Нет отзывов