Берасцейскі спеўны сход

концерт

25 лютага 2017 г. народны фальклорны калектыў “Бабіна лета” з в. Аранчыцы Пружанскага раёна выступіць у Брэсце ў фармаце “спеўны сход”. Гэта азначае, што спяваць будуць не толькі бабулі, але і самі ўдзельнікі мерапрыемства. Пасля выступу гурта арганізатары раздадуць тэксты народных песень і наведвальнікі змогуць заспяваць іх усе разам. “Фармат “спеўны сход” накіраваны на тое, каб госці пераўтварыліся са слухачоў у актыўных удзельнікаў. Такім чынам, традыцыйная песенная спадчына пашырыць свой арэал: да аўтэнтыкі наўпрост далучацца ўсе жадаючыя. Хтосьці запомніць сюжэт, хтосьці мелодыю, а нехта зацікавіцца гэтай тэмай глыбей і працягне навучанне традыцыйным беларускім спевам, – кажа старшыня Студэнцкага этнаграфічнага таварыства і вядучая мерапрыемства Ганна Сілівончык. – Акрамя таго, на “Берасцейскім спеўным сходзе” мы плануем прадставіць і вынікі мінулагодняй экспедыцыі СЭТ “Пружаны-Кобрын- 2016”.

Па словах аднаго з арганізатараў “Берасцейскага спеўнага сходу” Аляксея Чубата, нярэдка людзі не ведаюць, які культурны скарб захаваны ў іхнім або ў суседнім раёне. І калі мэтанакіравана не займацца расповедам пра гэта, можа стварыцца ўражанне, што ў нас небагатая культура. Падобныя мерапрыемствы дапамагаюць нам не толькі ўбачыць і зразумець сябе лепш, але і пракладваюць турыстычную сцежку для гасцей нашай краіны.

Прыходзьце 25 лютага а 14.00 па адрасе: Брэст, вул. Дзяржынскага, 14, Культурны цэнтр “Грунтоўня”.

Добавление отзыва

Ваша оценка
Минимальный размер отзыва: 100 символов (3-4 предложения).
Нажимая кнопку "Добавить отзыв" я соглашаюсь с условиями обработки данных, а также с правилами добавления отзывов.

Отзывы

Нет отзывов