Возера Радасці, Край Жанчын

Огр. по возрасту:
0+

Возера радасці

У маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае смерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому.

Фільм створаны па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча. Сусветная прэм'ера стужкі адбылася ў Клермон-Ферране — на галоўным сусветным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў. Пасля гучнай фестывальнай прэм’еры «Возера радасці» атрымала шэраг прызоў на іншых прэстыжных еўрапейскіх фэстывалях.

Край жанчын

Карціна паказвае будні апошніх жыхарак вёскі Любейкі Ляхавіцкага раёну: некаторыя з іх ужо праводзілі на той свет не толькі сваіх мужчын, але і дзяцей, пры гэтым не згубілі жыццёвыя сілы і жаданне жыць.

«Край жанчын» быў адзначаны адмысловым прызам «За вернасць маральным ідэалам у кінамастацтве» у Нацыянальным конкурсе 24-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». 

Добавление отзыва

Ваша оценка
Минимальный размер отзыва: 100 символов (3-4 предложения).
Нажимая кнопку "Добавить отзыв" я соглашаюсь с условиями обработки данных, а также с правилами добавления отзывов.

Отзывы

Нет отзывов