Пушчанскія дзівы братоў Дэбішаў

добрая новость
icon 13:10
icon 225 просмотров

28 верасня 2018 г. у 16.30 у гарадской дзіцячай бібліятэцы на набярэжнай Францыска Скарыны, 32 адбудзецца прэзентацыя кніг берасцейскіх паэтаў-братоў Анатоля і Васіля Дэбішаў “Пушчанскія дзівы” і “Белабог”. Юныя чытачы пазнаёмяцца з казачнымі істотамі, якім пакланяліся нашы продкі, і сустрэнуцца з непаўторным хараством прыроды нашай малой радзімы.

Пушчанскія  дзівы братоў Дэбішаў

Многія чыталі ў кніжках ці чулі пра Русалку і Вадзяніка, Дамавіка і Кладніка, Чорта і Бабу-Ягу. Але ёсць яшчэ нямала казачных істот, якіх асцерагаліся ці якіх клікалі на дапамогу нашы продкі. Таму беларуская міфалогія не менш цікавая за грэчаскую  або рымскую.

Запрашаем на сустрэчу з паэтамі-берасцейцамі Дэбішамі ў Центральную гарадскую дзіцячую бібліятэку на набярэжнай Францыска Скарыны, 32  у пятніцу 28 верасня у 16.30, каб яшчэ раз сустрэцца з незвычайнымі прыгодамі беларускіх міфічных істот.