Творчая сустрэча з беларускай паэткай Аленай Ігнацюк

событие

18 красавіка ў 16 гадзін у канферэнц-зале Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.С. Пушкіна адбудзецца творчая сустрэча з беларускай паэткай Аленай Ігнацюк. Адным з арганізатараў мерапрыемства выступае ДУА “Ліцэй № 1 імя А.С. Пушкіна”.

Алена Аляксандраўна Ігнацюк нарадзілася ў вёсцы Асаўцы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Зараз жыве ў Пінску. Працуе ў Палесскім дзяржаўным універсітэце (кафедра гісторыка-культурнай спадчыны), кандыдат філалагічных навук, дацэнт. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар зборнікаў: “Нота “ЛЯ” (2000), “Летаргія” (2006), “Будзе ўсё наадварот” (2017).